| Аўтар |
Паведамленьне |
| Госьць |
Выбары ў парламент і метады барацьбы?!? Хутка пройдуць Парламенцкія выбары ў Беларусі (у верасні),і ўся справа ў тым што большасць народа ўсё роўна галасуюць за сучасны рэжым, а астатнія галасы сфальсіфікаваць справа тэхнікі. Апазіцыя наша слабая і пара гэта прызнаць яна распалася на нейкія рухі а на прэзідэнцкія выбары выстаўляюць людзей якія нізка ўпалі ў вачах народа. Людзі якія нічога не раблюць а толькі ходзяць на дэманстрацыі, гарлапанят, скачуць па машынам і круцяць еўрапейскімі сцягамі- стэрэатып нашай апазіцыі ў беларускага народа. Апазіцыя павінна сапраўды аб'яднацца вакол адной партыі КХП-БНФ, а сама партыя павінна знайсці сумленнага і годнага лідэра які бы ў вачах народа выглядаў бы як прыклад для пераймання, а ўсярэдзіне партый павінна быць цвёрдая дысцыпліна.Таксама патрэбна "добрая рэклама" усялякія дабрачынныя канцэрты, мерапрыемствы ( улады не асмеляцца зачыніць канцэрт выгандлёваныя сродкі якога пайдуць на рахунак якога небудь дзіцдома) і т.д.. І спыніць з вымольваннем усялякіх санкцый супраць краіны ў ЗША і ЕС(усё гэта робіць адмоўную рэкламу).
(Прабачце мяне можа быць за рэзкую крытыку но гэта маё меркаванне.)
Тэма Створана: 15.02.2008 17:09:22 |
| |
|
| Administra |
Адказ ад: 16.02.2008 08:13:36 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
Ці не здаецца Вам, што ня варта аб'ядноўвацца вакол якой-небудзь партыі? Наўрацьці людзі здолеюць давяраць прадстаўніку арганізацыі (партыі), якія змагаюцца з рэжымам увесь час яго існаваньня і за гэты час не дасягнулі значных посьпехаў? Можа варта пашукаць кандыдатаў сярод беспартыйных?
|
|
|
| Roman Gorodienski |
Адказ ад: 16.02.2008 17:21:08 |

Новенькі
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 4
Адкуль:Горадня |
Партыя павінна аднавіцца. Трэба адмовіцца: ад думкі што захад усё за нас зробіць, ад лозунгаў "Мы жадаем у НАТА і Эўразвяз"(гэты лозунг вельмі раздражняе простага беларускага абывацеля) . Неабходна чыстка партыйных радоў ад людзей якія любяць атрымоўваць грошы ад "дзядзюшкі сэма" і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.(Заўважце я гавару не пра тое што трэба адказацца ад падтрымкі захаду а пра тое што атрыманыя грошы ішлі ў справу а не ў карман некаторым асобам.)
Ну і яшчэ патрэбна многа многа піару накіравны на наше насельніцтва.
|
|
|
| Administra |
Адказ ад: 17.02.2008 06:28:48 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
Калі шчыра, я ня веру ў магчымасьць "аднаўленьня" якой-небудзь партыі, бо ўсе партыі чамусьці здаюцца мне звычайнымі бюракратычнымі машынамі, вельмі падобнымі на дзярж апарат, толькі з іньшай ідэалёгіяй.(прабачце мяне за рэзкую крытыку, але гэта маё меркаваньне)
Я згодны з вамі, адносна таго, што нам неабходна адмовіцца ад лёзунгаў "У Эўразьвяз!" "У НАТА!". Бо я выступаю за незалежнасьць Беларусі. Беларусь можа супрацоўнічаць з гэтымі структурамі, але навошта станавіцца іх часткай.
Адносна людзей, якія хочуць жыць за чужы кошт, дык яны будуць заўсёды
Людзі павінны станоўча адзывацца аб палітыках, судзячы па іх справах, а не па артыкулах у інтэрнэце, у якіх яны сябе самі расхвальваюць (звычайная самарэкляма)... (яшчэ раз,прабачце мяне за рэзкую крытыку, але гэта маё меркаваньне)
|
|
|
| Roman Gorodienski |
Адказ ад: 17.02.2008 16:42:39 |

Новенькі
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 4
Адкуль:Горадня |
Я таксама згодзен з вамі, але што нам рабіць бо нельга сядзець і сачыць за тым як беларусь становіцца часткай расеі, як беларуская мова усё радзей ужываеца ў жыыцці беларусаў. Што рабіць калі самасвядомасць упала звалілася ніжэй ліштвы.
Я лічу мы павіны змагаца да канца!!!!!!!!!
|
|
|
| Госьць |
Адказ ад: 18.02.2008 18:35:14 |
| Госьць |
Эўразьвяз - гэта адсутнасьць межаў і "Свабода! Роўнасьць! Братэрства!"  )
|
| |
|
| Administra |
Адказ ад: 18.02.2008 19:25:11 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
to Госьць
Так, Эўразьвяз - гэта празрыстыя межы, цярпімыя мянты,нават, ціпа, дэмакратыя! Але адначасова Эўразьвяз - гэта транснацыянальныя карпарацыі, палітыкі, якія пачынаюць альбо падтрымліваюць "карысныя" узброеныя канфлікты, нават, часам беспрацоўе...
Вядома, ЭЗ апярджвае Беларусь на 20-30 гадоў, канешне там ёсьць шмат плюсаў. Але для таго каб далучыцца да ЭЗ неабходна дасягнуць пэўнага ўзроўню разьвіцьця, а калі мы здолеем яго дасягнуць, то нахалеру нам ЭЗ? Незалежнасьць лёгка страціць і цяжка аднавіць...
Свабода нараджаецца там, дзе зьнікае ўрад...
Роўнасьць і Братэрства усталююцца,калі паміж людзьмі ня будзе грашовых адносін і калі людзі перастануць бачыць адзін у адным супернікаў і ворагаў...
|
|
|
| Administra |
Адказ ад: 18.02.2008 19:39:41 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
to Roman Gorodienski
Я таксама лічу, што трэба змагацца да канца! Але мне здаецца, што ня трэба засяроджваць увагу на пошуках ідэальнага лідара, альбо партыі. Майсей знайшоўся сам(па дабраслаўленьню Госпада). Магчыма нашыя ныўдачы з-за таго, што нашыя лідары штучныя
Таму лічу, што зараз трэба проста вырашаць актуальныя пытаньні : палітвязьні, інтэграцыя з Расеяй, зьмяньшэньне ўжываньня беларускай мовы....
Мы здольны на гэта! Трэба толькі прыкласьці намаганьні, бо насамрэч сіла не ў нейкім лідары, сіла ў народзе. Лідар - усяго толькі прадстаўнік народа...
|
|
|
| Госьць |
Адказ ад: 18.02.2008 19:40:10 |
| Госьць |
тады ці ёсьць прыклады свабоднай краіны без ураду?
а паняцьце роўнасці і братэрства камунізмам пахне...)) праўда, здаецца, шчасьця там так і не было....
|
| |
|
| Administra |
Адказ ад: 18.02.2008 19:57:03 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
Няма прыкладаў свабоднай краіны, як і няма прыкладаў нічога ідэальнага.
Хіба ў СССР, ці якой небудзь іньшай камуністычнай краіне адмовіліся ад грашовай сыстэмы??? Ці не ў савецкім саюзе людзі даносілі адзін на аднога (сын на бацьку)- гэта вы называеце "перастаць бачыць адзін у адным ворагаў"??? Няўжо вы ўсё яшчэ бачыце агульныя рысы з камунізмам???
Свабода, Роўнасьць, Братэрства - гэта ўтопія (як, дарэчы і камунізм), але заўсёды варта імкнуцца да лепшага...
|
|
|
| Госьць |
Адказ ад: 19.02.2008 03:23:21 |
| Госьць |
я меў на ўвазе, што камуністы таксама імкнуліся да роўнасьці,а гэта прывяло да поўнага раскладаньня асобы.........
а хіба сёньня мы не бачым ворагаў адзін у адным? той жа АДС - там адзін на аднаго воўкам глядзяць.... і не трэба казаць, што гэта не мы, бо ГЭТА МЫ..............! як ні крыўдна пра гэта казаць.......
а марыць пра ўтопію - не выхад... бо калі ты імкнешся да таго, у што сам не верыш, то наўрад ці гэта мае сэнс і з гэтага што атрымаецца...
|
| |
|
| Roman Gorodienski |
Адказ ад: 19.02.2008 15:02:49 |

Новенькі
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 4
Адкуль:Горадня |
to Administra
Але усё роўна бяз якой-небудзь централізацыі немагчыма увогуле!!!
А што калі стварыць грамадскаю непалітычнаю арганізацыю якая будзе сапраўды прадстаўляць нацыянальныя пытанні?
|
|
|
| Administra |
Адказ ад: 19.02.2008 16:45:24 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
to Roman Gorodienski
Згодны з вамі адносна цэнтралізацыі. Магчыма, я не зусім зразумела выразіў сваю думку...Я лічу, што для пачатку мы павінны знайсьці аднадумцаў, чые мэты адпавядаюць нашым інтарэсам. Напэўна, сярод гэтых людзей (магчыма,у нейкай арганізацыі, ці проста суполцы) знойдзецца(альбо знойдуцца) нехта, хто здолее цэнтралізаваць і каардынаваць дзеяньні. Але лічу, што нельга пераацэньваць ролю лідараў - наш народ вельмі схільны да"важдзізму", але, каб змагацца за свабоду, трэба самаму быць свабодным...
Нават і ня ведаю, ці варта зараз ствараць нейкую новую арганізацыю - іх зараз так шмат...можа для пачатку варта паспрабаваць заняцца чым-небудзь карысным сярод сваіх знаёмых. З цягам часу гэта можа перарасьці ў нейкую арганізацыю. Думаю, што ня трэба баяцца нейкіх палітычных утварэньняў. Бо ў любым выпадку прыйдзецца сутыкнуцца з палітыкай. Іньшая справа мэта гэтых утварэньняў. Калі партыя (арганізацыя) існуе толькі для таго, каб прабіцца да ўлады - наўрацьці яе прадстаўнікі дадуць нешта народу. Калі ж мэта не ўлада (напрыклад, супрацьстаяньне інтэграцыі з Расеяй, пашырэньне беларускай мовы і культуры, адстойваньне правоў і свабод народа) - то чым кепская такая палітычная арганізацыя...
(калі быў у чымсьці некарэктны, прабачце)
|
|
|
| Administra |
Адказ ад: 19.02.2008 17:02:29 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
to Anonimus
якая розьніца, да чаго імкнуліся камуністы, галоўнае, чаго яны дасягнулі! Напрыклад, Чэкаціла імкнуўся стаць прыкладным сям'янінам, а стаў маньякам, дык, што цяпер нікому нельга імкнуцца стаць прыкладным сям'янінам??? Ці вам увогуле не падабаецца ідэя роўнасьці???
"а хіба сёньня мы не бачым ворагаў адзін у адным?" - у тым та і праблема, што бачым! Але хіба так павінна быць???
Марыць - у любым выпадку - не выйсьце! Можна марыць пра дэмакратыю, альбо лібералізм, пра машыну, пра хату, але калі нічога не рабіць нічога і ня зьменіцца. Заўсёды трэба рабіць нешта, каб наблізіцца да ідэалу...
|
|
|
| Госьць |
Адказ ад: 19.02.2008 18:18:13 |
| Госьць |
1)я кажу пра метады дасягненьня мары.. ідэя роўнасьці праз знішчэньне апанэнтаў.....?
2) што Вы робіце, каб мірыцца са сваімі "ворагамі" (я маю на ўвазе праціўнікаў Лукашэнкі)
3) не думаю, што, напрыклад, супрацьстаяць інтэграцыі з Расеяй можна не маючы ўлады - у любым выпадку гэта залежыць ад мадэлі кіраваньня дзяржавай
4) навошта ствараць новае аб'яднаньне? ці ўжо немагчыма праяўляць сябе праз Малады фронт?
|
| |
|
| Administra |
Адказ ад: 19.02.2008 22:12:21 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
1)"ідэя роўнасьці праз знішчэньне апанэнтаў" - такая ж недарэчнасьць, як хрысьціянізацыя шляхам крыжовых паходаў.
2)Асабіста я не лічу Лукашэнка сваім ворагам.
3)Абсалютна не абавязкова быць ля ўлады, каб супрацьстаяць інтэграцыі з Расеяй - для таго, каб паставіць намёт на плошчы Каліноўскага ня трэба быць прэзыдэнтам ці міністрам.
4)Сябе праяўляць магчыма, але я адказваў на пытаньне спадара "Roman Gorodienski", магчыма ніводная з існуючых сёньня арганізацыяў не задавальняе яго. У яго ёсьць 2 выйсьці: ён можа займацца дзейнасьцю па-за межамі арганізацыяў са сваімі сябрамі(у пэрспэктыве стварыўшы нейкую ўласную арганізацыю), альбо паглыбіцца ў працу/вучобу, забыўшыся на свае ідэі, пагардзіўшы сваімі прынцыпамі. Мне здаецца, што першы варыянт для Roman Gorodienski лепшы.
|
|
|
| Roman Gorodienski |
Адказ ад: 19.02.2008 23:07:31 |

Новенькі
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 4
Адкуль:Горадня |
to Administra
Так давайце шукаць гэтых адндумцаў, давайце сустпэнімся і абгрунтуем нашыя дзеянні і магчымасці.
А як жа хлопцы з малдога фронту? Клькі іх наогул і дзе яны, якія ў ніх мэты??
|
|
|
| Госьць |
Адказ ад: 20.02.2008 12:27:24 |
| Госьць |
to Administra:
рыба гніе з галавы (я пра Лукашэнку, які не з'яўляецца вашым ворагам). гэта вораг Нацыі!
ад хваробы пазбаўляюцца лечачы не яе наступствы, а прычыны з'яўленьня
Roman Gorodienski:
http://www.mfront.net/content.php?content.17
|
| |
|
| Administra |
Адказ ад: 20.02.2008 17:40:47 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
to Госьць:
Хай сабе гніе адкуль хоча...справа не ў тым. Ён можа быць ворагам хоць усіх нацыяў, але ад гэтага ён не мусіць станавіцца маім ворагам. Так я не згодны з яго палітыкай, але як гэта зьменіць сытуацыю, калі я буду лічыць яго сваім ворагам? Перш за ўсё, я хрысьціянін!
Канешне лепей за ўсё недапусьціць узьнікненьня хваробы, а калі яна ўзьнікла, то трэба лячыць і наступствы і прычыны. Я не лічу прычынай усіх нашых бед Лукашэнка, бо ён 1, а нас 9,5 мільёнаў! Хворы перш за ўсё народ, які дапусьціў да ўлады тырана! Калі Лукашэнка сёньня зьнікне, яму на зьмену прыйдзе такі ж тыран, бо народ праглыне і гэта!!!
to Roman Gorodienski:
Малады Фронт квітнее, калі хочаце, можаце пачаць свае пошукі зь яго!
Нашыя кантакты: dzida@dzida.org
|
|
|
| Феликс Дзержинский |
Адказ ад: 16.05.2008 18:05:31 |

Новенькі
 Створана тэмаў: 0, адказаў: 2
Адкуль:Гродно |
|
|
|
| Administra |
Адказ ад: 17.05.2008 10:54:00 |
Галоўны
 Створана тэмаў: 1, адказаў: 26
|
Так, згодны! Вучыцца трэба заўсёды!!!
Але, калі КДБісты такія самаўпэўненыя і усёведаючыя, навошта ж яны займаюцца перасьледам моладзевых актывістаў??? Навошта гэтыя крымінальныя справы(193.1 КК РБ), навошта выключэньні з унівэрсытэтаў, навошта прэвентыўныя затрыманьні???
|
|