Форум


Адказаў: 5       Старонкі: 1
Аўтар Паведамленьне
Андрей
Андрей
Новенькі

Створана
тэмаў: 1,
адказаў: 3

Адкуль:Щучин, гродненская обл.
"Liberalizm"
Kak vam kniga Jaroslava Romanchuka "Liberalizm", po moemu napisana ochen' gramotno.



Тэма Створана: 07.02.2008 16:41:05
Профайл E-mail Письмо  
Госьць
Адказ ад: 07.02.2008 16:56:33
Госьць

A jaje mo*na u internece znajsci???

 
Андрей
Адказ ад: 08.02.2008 06:25:28
Андрей
Новенькі

Створана
тэмаў: 1,
адказаў: 3

Адкуль:Щучин, гродненская обл.

daze ne znaju, t.k. ona dostalas' po znakomstvu, ja dumaju chto u liderov ona dolzna byt'

Профайл E-mail Письмо  
Андрей
Адказ ад: 08.02.2008 07:33:22
Андрей
Новенькі

Створана
тэмаў: 1,
адказаў: 3

Адкуль:Щучин, гродненская обл.

http://www.liberty-belarus.info/
tam mozna najti, i ne tolko!!!

Профайл E-mail Письмо  
Госьць
Адказ ад: 23.02.2008 13:22:02
Госьць

Кніга беларускага эканаміста, намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука “Либерализм. Идеология счастливого человека” - бадай што першая кніга для беларускай аўдыторыі, прысьвечаная філязофіі лібэралізма і лібэральнай эканамічнай тэорыі.

Прынята лічыць, што лібэралізм - ідэалёгія, што навязваецца Захадам постсацыялістычным краінам, але аўтар абвяргае гэтую распаўсюджаную думку і дэманструе, што заходнія інтэлектуальныя эліты даўно перасталі быць лібэральнымі і падпалі пад уплыў сацыялістычных ідэяў, што можна разглядаць і як прычыну пэўных праблемаў заходняга грамадзтва. У гэтай сувязі важнае месца займае асуджэньне некрытычнага перайманьня постсацыялістычнымі эканамістамі заходніх канцэптаў, выкарыстаньне мадэлі “сацыяльнай дзяржавы” постсавецкімі палітыкамі і клянамі для пабудовы карупцыйнай алігархічнай сыстэмы ўлады. На самім Захадзе аўтар крытыкуе канцэпцыі “Карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці”, “Устойлівага разьвіцьця”, лявацкія экалягічныя і гіпі-рухі як дэструктыўныя і іррацыянальныя сілы, што самі схільныя карыстацца вынікамі таго, супраць чаго дэкляратыўна змагаюцца і часта перасьледуюць мэты, яскрава адрозныя ад дэкляраваных.

Як з рацыянальных, так і маральна-этычных пазыцыяў у кнізе актыўна крытыкуюцца эканамічныя ідэі К. Маркса і Дж. Кейнза. Жорстка крытыкуецца камунізм як найбольш злачыннае і яскравае ўвасабленьне антылібэральнай калектывісцкай ідэалёгіі і яе магчымага прымяненьня на практыцы.
Кніга таксама мае пэўныя недахопы, хаця яны збольшага тычацца формы, а ня зьместу. Аўтар спрабаваў уціснуць усё - лібэральныя эканамічную і сацыяльную тэорыі разам з жыцьцёвай філязофіяй плюс крытыку антылібэралаў, - у адзін твор, хаця кожны яе разьдзел мог бы быць разьвіты і зрабіцца асобнаю кнігай.

Вынікам сталася ў першую чаргу пэўная стылёвая няцэласнасьць: некаторыя разьдзелы першых дзьвюх частак кнігі напісаныя складанай для ўспрыяцьця непрафэсіяналам мовай падручніка па эканоміцы, некаторыя - як гісторыка-палітычны аналіз. Трэцяя і чацьвертая часткі, насупраць, вытрыманыя ў стылі філязофскіх эсэ-развагаў альбо кнігі па разьвіцьцю лідэрства. Часам ужываецца слэнг ці не заўжды дарэчныя англіцызмы. Усё, верагодна, ад таго, што аўтар спрабаваў напісаць кнігу “для ўсіх і кожнага”. З гэтых меркаваньняў варта чытаць чатыры разьдзелы асобна, прычым, магчыма, нават у адваротным парадку, чым яны згрупаваныя ў кнізе.
“Идеология счастливого человека” - гэта своеасаблівы беларускі лібэральны лемантар. Чалавек, што прачытаў гэтую кнігу, будзе мець дакладнае ўяўленьне пра лібэральны сьветапогляд і атрымае багатую глебу для далейшых роздумаў. Калі вы лічыце, што лібэралізм - гэта дрэнна, ці калі вы проста яшчэ ня лічыце сябе лібэралам, тады абавязкова прачытайце гэтую кнігу. Магчыма, ваша меркаваньне зьменіцца, альбо, як мінімум, вы будзеце дакладна ведаць, за што канкрэтна лібэральныя ідэі варта крытыкаваць.

Алесь Чайчыц

 
Госьць
Адказ ад: 14.04.2009 15:46:20
Госьць

padczas parlamientskich vybarau, kampaniaja Ramanczuka byla najbolsz udalaj.

 
Адказаў: 5       Старонкі: 1

© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.131 сэк..