ІВАН ШЫЛА: З ЖАЎНЕРА Ў ЗВЫЧАЙННАГА ГРАМАДЗЯНІНА
Моладзевы лідэр з Салігорску палітыпрызыўнік Іван Шыла пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі ў вёсцы Межыца 3 сьнежня а 17-й гадзіне. Па рашэньню Цэнтральнай вайсковай урачэбнай камісіі моладзевы актывіст быў камісаваны.

«Я хачу сказаць, што войска мне пайшло на карысць. Гэта выдатная сацыяльная школа, выдатная пляцоўка для нейкіх выпрабаванняў, камунікавання. У войску ты ўсё па іншаму бачыш і пераасэнсоўваеш. Разам з тым, сённяшняе войска не мае нічога супольнага з абароназдольнасцю краіны, гэта поўная фікцыя. За час службы ў войску я прачытаў паўсотні кніжак. Замест 4 разоў стаў падцягвацца 14, на выдатна», — кажа Іван Шыла.

Моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла камісаваны рашэннем медычнай камісіі. 3 снежня скончыўся ягоны тэрмін службы. Усяго ў войску Іван прабыў больш за 10 месяцаў.

Прычына камісіі — моцная алергія, магчыма, на мясцовую ваду. Вайсковыя дактары палічылі, што Іван з такім захворваннем не можа працягваць службу.

Найбольш цешацца бацькі, брат і дзяўчына хлопца. Яны непакоіліся, што служба ў войску, закрыццё ў ізаляваным асяродку, могуць быць выкарыстаныя спецслужбамі для псіхалагічнага ламання аднаго з лідэраў Маладога Фронта.







Паводле nn.by
Фота nn.by, mfront.net










© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.114 сэк..