Кіраўнік ФПБ Леанід Козік пракамэнтаваў на сайце сваёй арганізацыі сытуацыю вакол выключэньня Тацьцяны Шапуцькі з юрфаку БДУ. Як і варта было таго чакаць беларускі чыноўнік мог абараніцца толькі яўнаю хлусьнёю.На афіцыйнай старонцы ФПБ у інтэрнэце (
http://fpb.by/ru/menu_left/news?id=2662 )
Леанід Козік, хаваючыся ад журналістаў і прамых пытаньняў, пракамэнтаваў выключэньне прэс-сакратаркі Маладога Фронту
Тацьцяны Шапуцькi з юрыдычнага факультэту БДУ.
У сваім камэнтары кіраўнік беларускіх прафсаюзаў адмаўляецца ад свайго абяцаньня арганізаваць маніфэстацыю ў абарону
Тацьцяны Шапуцькі ў выпадку яе выключэньня з вучобы. Інфармацыю аб сваім абяцаньні Козік называе "плёткамі" і "казкамі".
Аднак зазначым, што абяцаньне арганізаваць акцыю ў абарону
Тацьцяны Шапуцькі Леанід Козік даваў на Форуме Ўсходняга партнэрства каардынатару плятформы Форуму "Дэмакратыя й належнае кіраваньне"
Яўгеніюшу Смолару. Аб гэтым спадар
Смолар распавёў прадстаўнікам беларускай дэлегацыі
Тацьцяне Шапуцьке і
Ўладу Кобецу. У сувязі са стратаю памяці кіраўніком беларускіх прафсаюзаў
Малады Фронт распачынае інфармацыйную кампанію
"ДАПАМАЖЫ КОЗІКУ АДНАВІЦЬ ПАМЯЦЬ!" У межах гэтае кампаніі Малады Фронт заклікае:
- накіроўваць лісты Леаніду Козіку на электронную пошту
kozik@fpb.by з просьбаю выконваць абяцаньне арганізаваць маніфэстацыю ў абарону Тацьцяны Шапуцькі.
- Таксама дапамагчы Леаніду Козіку аднавіць памяць можна па ягоным працоўным тэлефоне
+375 17 203 89 88Паводле mfront.net