Адукацыйны візыт у Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд “Барусія”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранскага, Фонд Адукацыя для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны, Калінінградскай, Ленінградскайі Наўгародзкай абласцей Расіі на навучальныя візыты ў Польшчу.

У межах двухтыднёвага візыту ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца пра працу грамадзкіх арганізацый, сустрэцца з грамадзкімі дзеячамі, наведаць лекцыі, майстар-клася, культурныя мерапрыемствы.

Усе выдаткі за кошт аргнаізатараў. Веданьне польскай мовы не зьяўляецца абавязковым.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
узрост з 18 да 21 гады, навучаньне ў ВНУ і грамадзянства вышэй пазначаных краін, высокія паказчыкі пасьпяховасьці, удзел у грамадзкім жыцьці
Заяўкі на ўдзел падаюцца ан-лайн.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас: nabor2010@studytours.pl
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сьнежня.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html










© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.118 сэк..