ПОЗВА НАПЯРЭДАДНІ...
І пасля прызыву могуць забраць у войска, што і здарылася з Алегам Пронскім, які атрымаў позву 1 лютага. Такім чынам 14 лютага ён прымаў прысягу па-беларуску на вернасць радзіме у Слуцку. Алег Пронскі, у цывільным жыцьці актывіст Руху «За свабоду» з Мастоўскага раёну, а таксама прымаў актыўны удзел у справах Гарадзенскага Маладога Фронту. У гэты дзень да яго прыехала маці і сябры.

Юнак паведаміў, што трапіў у вайсковую часьць 01851 у 56-й зэнітна-ракетнай брыгадзе. Да яго ставяцца пакуль з асьцярогай, але ўсім стараюцца забясьпечыць, нават падкаўнерыкаў выдалі больш, чым іншым салдатам. Алег кажа, што трэба было прызвычайвацца ўсё рабіць па камандзе, толькі з дазволу, але настрой у яго нармальны.

Алег Пронскі мае вышэйшую адукацыю, таму служыць яму належыць адзін год. Ён стаў апошнім прызыўніком, якога адправілі з Гарадзенскага абласнога ваенкамату, гэта адбылося 1 лютага, калі прызыў быў закончаны. Хлопец быў уключаны ў спіс абласной выбарчай камісіі, апроч таго Алег меўся балятавацца ў Гарадзенскі абласны і ў Мастоўскі раённы саветы.

Зараз яму можна дасылаць лісты па наступнай адрэсе: г.Слуцк, вул.Гагарына, вч 01851, другі дывізіён, радавому А.Пронскаму. Індэкс: 223610














© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.119 сэк..