У "ХРЫСЦІЯНСКАЙ АБАРОНЕ" БАЧАЦЬ НЕБЯСПЕКУ
У панядзелак увечары ў Гародні супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча й маладафронтаўку Вераніку Велігор за распаўсюд незалежнай прэсы.

Іх даставілі ў пастарунак, канфіскавалі дваццаць тры асобнікі газэтаў (для дасьледаваньня), склалі пратакол і прыблізна праз гадзіну адпусьцілі.

"Раней падобных праблемаў не было. Гэтым разам, наколькі я заўважыў, побач праходзіў намесьнік старшыні аблвыканкаму па ідэалёгіі. Газэта трапіла да яго. Праз некалькі хвілінаў нас забралі" -- апавядае Алесь Кіркевіч.

Апрача таго ў газэце была зьмешчана карыкатура на Уладзіміра Саўчанка -- былога кіраўніка гарадзенскай вэртыкалі, які звольнены з гэтае пасады "па ўласным жаданьні".











© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.136 сэк..