ЛАТЫШОНАК І "БЕЛАСТОК - ПОЛАЦК"
У чацвер 4 сакавіка Гродна наведае даследчык беларускага нацыянальнага руху – гісторык Алег Латышонак, які прадставіць сваю новую кнігу “Беласток-Полацак”. Пачатак а 19.00.

Нагадаем, што апошнім часам свет пабачылі іншыя грунтоўныя даследванні Алега Латышонка - “Жаўнеры БНР”, “Нацыянальнасць - беларус”, ““Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII да пачатку ХХІ стагоддзя””. З імі таксама можна будзе пазнаёміцца на прэзентацыі і атрымаць таксама аўтограф аўтара.

Доктар гісторыі Алег Латышонак нарадзіўся і жыве ў Польшчы. Пры гэтым ён не толькі захаваў сувязь з радзімай бацькоў, але і стаў знакавым беларускім гісторыкам у свеце.

[b]Уваход вольны![/b]

Увага! Сустрэча з Алегам Латышонкам адбудзецца па новым адрасе: Гродна, Будзёнага 48а, пакой 69, уваход з унутранага дворыка і ўверх па лесвіцы. Кірунак будзе пазначаны стрэлкамі.

Паводле ruh-u-hrodna.livejournal.com










© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.12 сэк..