ДАБРАЧЫННЫ МАРАТОН


1 верасьня Малады Фронт чарговы раз распачынае агульнанацыянальную акцыю "БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!" па збору кніжак на роднай мове для дзіцячых дамоў.

Асноўная мэта кампаніі - даць магчымасьць маладому пакаленьню беларусаў вывучаць гісторыю, знаёміцца з творамі айчыннай і сусьветнай літаратуры, з набыткамі айчынай і замежнай культуры пры дапамозе кніжак менавіта на беларускай мове. На вялікі жаль камплектацыя бібліятэк такіх устаноў па ранейшаму праводзіцца не на карысьць роднай мове.

Арганізатары акцыі ня ставяць перад сабою нейкіх паказчыкаў, што да плянуемай колькасьці сабраных кніжак, але ж спадзяюцца на шырокую падтрымку грамадзкасьці.

Падрабязьней: http://belkniha.org/news_1.html

Акрамя сайту, прысьвечанага акцыі "Беларускую кнігу - дзецям!", інфармацыю пра моладзевую ініцыятыву можна знайсьці ў адмыслова створаных суполках папулярных у Беларусі сацыяльных сетак.

Кожны жадаючы зможа там знайсьці інфармацыю аб тым, як практычна можна перадаць кніжкі арганізатарам альбо аказаць іншую форму дапамогу.

Падрабязьней: http://belkniha.org/news_2.html










© ДЗІДА - сайт Гарадзенскага Маладога Фронта 2007 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org ды saligorsk.org Распрацоўка : ili4.
Працуе на сыстыме : WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.115 сэк..